28 ноября 1944
Максим Танк
Пахавалі Кузьму Чорнага. У жыцці, як у велізарнай рацэ, смерць чалавека не пакідае прыкметнага следу. Але смерць такіх людзей, як К. Чорны, пакідае на гэтай рацэ віры, якія зніжаюць яе ўзровень і доўга б’юцца ў берагі рэчышча. Газеты чамусьці не далі, напісанага з Аркадзем [Куляшовым], пасмертнага слова пра К. Чорнага.