30 июля 1942
Иван Мележ
Яшчэ адзін удар: немцы ўжо ў раёне станіцы Клецкая! Ад Клецкай — рукой падаць да Сталінграда. Праўда, перад імі тут яшчэ Дон. Але ж ці змогуць нашы затрымаць ix на Доне?
Баі на Доне — на вялікім працягу яго,— у Батайску, Цымлянскай i Клецкай! Раснаўзліся немцы на такой прасторы.
Усюды баі крывавыя. А тут увесь час гаворка: франтавыя гісторыі, анекдоты. Смех нават.
Сёе-тое з гэтых гісторый запішу ў запісную кніжку.
Тут, у шпіталі, Валодзя Сінюкоў. Я рады гэтаму. Hi з кім у мяне няма такой душэўнай блізкасці, як з ім.