30 августа 1982
Владимир Короткевич
У 16 г. — +15. Бясхмарнае празрыстае неба, ужо крыху аддае восенню. Хадзіў сёння, адаслаў кнігі, купіў сёе-тое (Вацлаў [Жыдліцкі] павінен прыехаць а палове першай у ноч з 31 на 1). На лаўку прысеў гаварлівы чалавек:
— Колькі часу?
— Без дзвюх два.
— Лічы, кончаны дзень.
— На дзень бліжэй да смерці.
Паколькі гэта і сапраўды было так, я павалокся са сваім грузам далей, змяншаць тэрмін свайго быцця на зямлі. Зараз сяду працаваць. Да канца тэрміну яшчэ вельмі многа работы.