5 декабря 1941
Иван Мележ
Выкапалі зямлянку. Цэлы дзень працавалі, таму што зямля прамерзла амаль на паўметра. У зямлянцы цёпла. Можна сядзець. Весела трашчыць печ. Прыемна сядзець ля яе i пісаць. Прынеслі абед. Хлеб замерз, як камень, яго сякуць шабляй. Спяшаюся паесці, рукі ў момант стынуць. Усе спяшаюцца ў зямлянку.