21 января 1942
Иван Мележ
Начавалі на паўдарозе. Атрымалі хлеб на ўвесь дзень. Позна ўночы, гадзіны ў тры, паднялі абедаць. Абед добры, макаронны. Значыць, справа наладзілася, кухня забяспечана. Але гэта не ўсё. Цяжкасці на кожным кроку. Не паспелі выехаць з вёскі, дзе начавалі, як трактар Заічанкі стаў. Усе старапні завесці матор не далі нічога.
Давялося пакінуць другую гармату. Першая гармата найшла наперад.
Трактар давялося вяртаць праз 15 кіламетраў назад. Так даводзіцца рухацца ўвесь час. Трактар, матор якога стаў, мабыць, кінем, адхадзіў свой тэрмін, усю Украіну прайшоў.