17 июня 1942, Иван Мележ | Wir.by

17 июня 1942

Иван Мележ

Иван Мележ

На дзвярах магазіна красамоўны надпіс: «Магазін зачынены, работнікі пайшлі на трасу». Такіх надпісаў многа. Прадаўцы, загадчыкі, дырэктары пайшлі на абаронныя работы. Вузкія, як цясніны, вуліцы перасякаюць сотні барыкад. Яны зроблены старанна, акуратна. На барыкадах надпісы: «Смерць нямецкім акупантам!» Часам такія: «Будаўнікі i шэфы гэтай барыкады работнікі сувязі N раёна».

Горад акружаны лініямі процітанкавых равоў, дотаў i дзотаў. Ён гатовы змагацца, ён непахісна верыць у перамогу. Па вуліцах крочаць стройныя калоны байцоў. Часам калоны дзяўчат у вайсковай форме.

На сукенках дзяўчат — процівагазы.

Жыццё ў горадзе знешне ідзе спакойна. Звіняць трамваі, таўкатня ля магазінаў. Твары сустрэчных спакойныя. А перад вечарам несціханы паток на цэнтральнай алеі ў гарадскім садзе. Усё дзяўчаты, дзяўчаты, хлопцаў мала. Дзяўчаты многія ў вайсковай форме. Хлопцы, калі i сустракаюцца, то найбольш у зялёных i блакітных фуражках.

Чым пах дарэвалюцыйны Мінск?
Чым пах дарэвалюцыйны Мінск?
Мінск (або ўсё ж такі Менск?) — горад з дваістай, няўлоўнай сутнасцю, бо яго аблічча пастаянна змяняецца: яго руйнавалі, перабудоўвалі, перадавалі з рук у рукі, ён гаварыў на самых розных мовах. Чалавек з ХІХ стагоддзя, апынуўшыся тут і цяпер, з цяжкасцю пазнаў бы Мінск, а нашы сучаснікі згубіліся б у горадзе канца ХІХ стагоддзя. У гэтым артыкуле паспрабуем перанесціся ў часе ды ўявіць сабе карціну дарэвалюцыйнага губернскага горада Менска з дапамогай самага моцнага каталізатара ўспамінаў — пахаў.
Кацярына Парыжаская
Читать статью