15 ноября 1965, Владимир Короткевич | Wir.by

15 ноября 1965

Владимир Короткевич

Владимир Короткевич

А пакуль ніхто не дасць сабе цяжару задумацца над тым, што ў сучасную філфасофію, у сучасны лад думак нахабна ўлезла старая падгрыміраваня шлюха: думка, ідэя эпохі захопніцтва, драпежніцтва, эгаізму, кітайшчыны, імперыялізму, калі хочаце. І глядзіць чалавек здалёк і думае: "Ах, якая складная, якая маладая, якая зручная жанчына! І якая разумная, як яна спрытна і лёгка ўсё тлумачыць!" І вось замест дыялектыкі, неймаверна складанага спляцення абставін – добра яшчэ, каб догма, а тое просто шкодная "мразь", якая псуе сапраўднаму братэрству ўсіх народаў зямлі горш, чым сто год назад, бо тады яна была шчырая ў бессаромнай сваёй галізне, а цяпер – крывадушная, апранула туфлікі і прыклеіла фігавы лісцік.