15 июля 1942
Иван Мележ
Мы адышлі. Стаім на новым рубяжы. Ад нашага дывізіёна засталася адна гармата. Чыжыкаў i палітрук прапалі, напэўна, забіты.
Нашу калону бамбіў нямецкі бамбардзіроўшчык. Забіты: сержант Лабуцін, Крачкоў, Лінкоў, Кісялёў, Лейкін. Ранены Смірноў i інш.
Лінкоў — весялун, каваль 5-й батарэі — ранены ў 9 месцах, Кісялёва разарвала ў шматкі... Мы будзем у рэзерве.