10 сентября 1941, Иван Мележ | Wir.by

10 сентября 1941

Иван Мележ

Иван Мележ

Занялі новую агнявую пазіцыю ў стэпе. Немцы спрабуюць нас намацаць, але без поспеху. Мне здаецца, што немец тады добра страляе, калі вокам бачыць. Усе гэтыя гукавыя i іншыя разведкі дапамагаюць дрэнна, інакш ix старанні былі б паспяховыя. Жывем спакойна. Выкапалі бліндажы, уцяплілі палаткі. На дварэ мароз раніцай серабрыць траву. Дні ідуць у чытанні, у гульнях, у спевах,— што каму да сэрца. Нават неяк не па-франтавому. Весткі з франтоў абмяркоўваем, як нешта далёкае.