20 октября 1895
Фердинанд Рущиц
Занёс Шышкіну эцюды з Лібавы і эскіз вуглём. Відавочна ўсцешаны тым, што заходжу да яго параіцца. Хваліў, асабліва «Лодку» і заімглёны краявід. Паўтарыў толькі, што я зарана пачынаю « шырока пісаць, чаго павінен асцерагацца». У эскізе паказаў на некаторыя дарэмна зробленыя паводле фотаздымка змены. Увогуле, хваліў і ўсцешыў мяне. Цэлы дзень расклейвалі эскізы ў майстэрні. А 4-й прыйшоў Куінджы. На эцюды адгукнуўся ўхвальна: «Хорошо, очень хорошо» . У прыватнасці, параіў мне на адным з эцюдаў прыцямніць занадта стракатую пену. Калегі таксама хвалілі. Дрэнна толькі для маіх эцюдаў тое, што калі выстаўлены побач эцюды з травой і сонцам, тады мае выглядаюць пазбаўленымі святла.