2 мая 1991, Иван Шамякин | Wir.by

2 мая 1991

Иван Шамякин

Иван Шамякин

Асаблівасцю маіх твораў з'яўлялася тое, што i самі яны рабіліся падзеяй: ix чытала кіраўніцтва — тое нават, якое рэдка разгортвала беларускую кнігу (хоць, калі я цяпер сустракаюся з былымі «тузамі», цяперашнімі пенсіянерамі, успамінаюць яны, як правіла, дзве кнігі — «Глыбокая плынь», «Сэрца на далоні», хто-ніхто — «Атланты...»), ix чыталі нават пісьменнікі, якія сваіх вельмі рэдка чытаюць; некаторыя пасля выказваліся крытычна — не ў прэсе, па завуголлі, але ацэнкамі сваімі палохалі крытыкаў; мяне рэдка крытыкавалі, але i не хвалілі, як Брыля ці Быкава.