16 января 1942, Иван Мележ | Wir.by

16 января 1942

Иван Мележ

Иван Мележ

Ззаду Валуйкі. Наперадзе — Купянск. Стаім на нейкім паўстанку. За станцыйнымі будынкамі сцяной устаў сасновы бор. Сасонкі, абцярушаныя снегам, маўклівыя, задуменныя! Сэрца заняло ад аднаго выгляду ix. Шэсць месяцаў валтузіліся мы на бязлесных прасторах Украіны. Мусіць, адчуванне гэта падобна на адчуванне марака, доўгі час адарванага ад роднага мора. Увесь час па баках дарогі цягнуцца лясы. Я быццам прыліп да акна.