23 сентября 1990, Иван Шамякин | Wir.by

23 сентября 1990

Иван Шамякин

Иван Шамякин

«Камсамолка» i «Літгазета» апублікавалі вялікі артыкул A.Салжаніцына «Как нам обустроить Россию». Чалавек, які сядзіць у Штатах за высокім плотам з электроннай аховай, лезе ў «отцы нации» (не адной), у прарокі. Ёсць, канешне, цікавыя думкі — не дурны чалавек. Але калі ён раіць, як нам разваліць Саюз, дык нашы хатнія «прарокі» без яго гэта паспяхова робяць, смешныя яго падказкі: аддзяліць 12 рэспублік, утрымаць Украіну (ох, выдадуць яму ўкраінскія нацыяналісты!), Беларусь, Казахстан. Вярнуць земствы, земскі сабор. Адным словам, назад, да сярэднявечча! Быццам i не было шматвекавой гісторыі барацьбы народаў ca сваімі эксплуататарамі, гісторыі савецкай дзяржавы. Чакаў, што Салжаніцын i цара прапануе. Не, хапіла розуму: ён за моцную прэзідэнцкую ўладу. Падыгрывае Ісаіч не столькі, можа, прэзідэнту, колькі «сильным мира сего», хто падтрымлівае цяперашняга нашага прэзідэнта. На мяне артыкул зрабіў цяжкае ўражанне.

Гэта вельмі выразна падкрэсліла другая публікацыя ў той жа «Комсомольской правде» — артыкула яшчэ аднаго дысідэнта, яшчэ аднаго выгнанага i рэабілітаванага — Аляксандра Зіноўева «Я хочу рассказать вам о Западе». Проста, даверліва. Адразу відаць, што гэты не сядзеў у ФРГ за высокім плотам, зашораны паталагічным антысаветызмам. Гэтага выслалі за крытыку нашай сістэмы. Але i на той «заходні рай» ён глянуў крытычна, як сур'ёзны вучоны, эканаміст, палітык. «На место старой идеологической лжи относительно Запада как средоточия зол пришла новая идеологическая ложь, в которой Запад выглядит уже как средоточие добродетелей и как образец для

подражания».

Чым пах дарэвалюцыйны Мінск?
Чым пах дарэвалюцыйны Мінск?
Мінск (або ўсё ж такі Менск?) — горад з дваістай, няўлоўнай сутнасцю, бо яго аблічча пастаянна змяняецца: яго руйнавалі, перабудоўвалі, перадавалі з рук у рукі, ён гаварыў на самых розных мовах. Чалавек з ХІХ стагоддзя, апынуўшыся тут і цяпер, з цяжкасцю пазнаў бы Мінск, а нашы сучаснікі згубіліся б у горадзе канца ХІХ стагоддзя. У гэтым артыкуле паспрабуем перанесціся ў часе ды ўявіць сабе карціну дарэвалюцыйнага губернскага горада Менска з дапамогай самага моцнага каталізатара ўспамінаў — пахаў.
Кацярына Парыжаская
Читать статью