7 августа 1965, Владимир Короткевич | Wir.by

7 августа 1965

Владимир Короткевич

Владимир Короткевич

… пайшлі з Рыгорам [ Барадуліным ] у порт. Вечар, гасне захад, ідзе некуды карабель з топавымі агнямі. За сопкамі імгла. Хмарка ляжыць над вадой, як асяледзец у запарожца. Ловяць краснапёрак з пірса. У марскім смецці плавае дзіцячы мячык. А другі ўпаў у ваду (матросы гулялі), і вось адзін павіс на руках, дастаў яго нагамі і пааў сябрам. На караблях вячэрняя паверка. "Конва" хоча ўціснуцца між другіх суднаў. І на ўсім рабізна. Залатая па чорным – ад ліхтароў у ценю караблёў і блакітная па устым нябесна-сінім – ад месяца.