26 июля 1583
Николай Христофор Радзивилл Сиротка
Вось жа дня дваццаць шостага ліпеня па абедзе пайшоў я да кады і, падарунак яму даўшы, прасіў, каб даў мне якога янычара; даў мне Ахмета, які умеў па-славянску і верна служыць мне абяцаў. Пасля рыхтаваўся я да падарожжа і, рэчы свае ў карабель венецкі, на якім мы былі прыплылі, занесці загадаўшы, пакінуў пры іх слугу аднаго, каб іх у нанятай каморы вартаваў і у Валошчыну завёз, пакінуў з ім яшчэ а. Лаўрэнція Пацыфіка і брата ягонага; іншых жа, хто са мною ў Ерусаліме быў, узяў ў Егіпет.