4 мая 1942, Иван Мележ | Wir.by

4 мая 1942

Иван Мележ

Иван Мележ

Учора прачытаў, што родны 269-ы артылерыйскі перайменаваны ў 70-ы гвардзейскі. Гаркуноў ходзіць горды, расказвае тысячы гісторый пра Дзядова, пра Пешыкава, пра дзядоўцаў. Да хлопцаў ён звяртаецца з жартаўлівай пагардай, кажа: «Што вы? Вы — нуль! Вось я — гвардыя». З гэтага часу — нам дарога ў гвардзейскую артылерыю.

Можа, пападзём у наш 70?

Мне напісалі вельмі пахвальную атэстацыю: працуючы сакратаром партбюро 2-й роты, з работай спраўляўся добра, палітычна развіты добра, у баі паводзіў сябе мужна i смела, можна выкарыстаць на рабоце рэдактарам дывізіённай газеты.

Заўтра экзамен.