5 апреля 1982, Владимир Короткевич | Wir.by

5 апреля 1982

Владимир Короткевич

Владимир Короткевич

Для «Часу марадзёраў» (пра гандляроў ікон, рабаўнікоў крамаў). У рэзультаце злоснай задумы, злога капрызу чалавека (людзей) чыніцца бязглуздая, вар’яцкая, злачынная жорсткасць, не ў адносінах нават да нашага народа (да гэтага мы ўжо сяк-так прызвычаіліся), а да гісторыі нашай.

Тое, што не вывезена (якое права маюць музеі суседзяў на нашыя каштоўнасці), тое, што нельга вывезці (ратуша ў Мінску і Магілёве, Мірскі замак), тое знішчаецца, каб мы засталіся голыя на зямлі, каб нам нават ганарыцца не было чым. Гэта нішчаць усе: абазнаныя – з прынцыпу, народ па неадукаванасці, архітэктары, каб на месцы старой жамчужыны збудаваць буйнаблочную каробку з двума гарыламі і трыма каровамі на фасадзе і такім чынам уславіць сваё імя ў стагоддзях (раней толькі жонка ведала, што ён дурань і імпатэнт, прабачце, творчы імпатэнт, а цяпер слава аб гэтым – на ўвесь свет, цяпер пра гэта будуць ведаць усе добрыя людзі). І ўсе разам ад вапіюшчай некультурнасці, непісьменнасці, наплявацельства, абыякавасці, думкі толькі пра [...].

Дзякуючы турызму ў нас і ў Смаленску, і ў Маскве гандлююць з-пад крыса беларускай іконай, унікальнай беларускай скульптурай. Бізнес укараняецца нават у тых месцах, дзе не ведалі й дагэтуль, што такое крадзёж, паклёп, падман. Скарбы нашы – у прыватных калекцыях, яны асуджаныя на маўчанне. А тое, што на месцы, асуджана на разбурэнне, паталоку, разрабаванне.

Бог наш у рашучую хвіліну здрадзіў нам, стаў богам моцных суседзяў, даў сябе разрабаваць. Стаў саўдзельнікам нашай бяды, нашай агульнай трагедыі. Ён бараніў нас, пакуль непахісныя былі нашы ўладары, а калі яны пахіснуліся – выдаў нас з галавою драпежнікам.

Чым пах дарэвалюцыйны Мінск?
Чым пах дарэвалюцыйны Мінск?
Мінск (або ўсё ж такі Менск?) — горад з дваістай, няўлоўнай сутнасцю, бо яго аблічча пастаянна змяняецца: яго руйнавалі, перабудоўвалі, перадавалі з рук у рукі, ён гаварыў на самых розных мовах. Чалавек з ХІХ стагоддзя, апынуўшыся тут і цяпер, з цяжкасцю пазнаў бы Мінск, а нашы сучаснікі згубіліся б у горадзе канца ХІХ стагоддзя. У гэтым артыкуле паспрабуем перанесціся ў часе ды ўявіць сабе карціну дарэвалюцыйнага губернскага горада Менска з дапамогай самага моцнага каталізатара ўспамінаў — пахаў.
Кацярына Парыжаская
Читать статью