26 July 1942
Ivan Mielež
Мы ў дарозе. Нас поўны састаў раненых. Заняты ўсе лаўкі.
Многіх уносілі ў вагоны на насілках. Пагрузка ішла доўга, марудна. Было многа мітусні, неразбярыхі.
Нейкая старая хадзіла па пероне сярод насілак i хадзячых калек, усё выглядала, выпытвала сына.
Зараз стаім у Мінводах. Раніца. Душна. Чуваць стогны. Гоман.
Завіхаюцца сёстры.