18℃. У зацішку на сонцы цёпла, але дужа халодны вецер. Скончыць бы з усім і цэлы месяц толькі пісаць вершы (і тое толькі калі захочацца), плаваць, хадзіць, вечарамі сядзець на балконе і слухаць мора.