12 November 1941, Ivan Mielež | Wir.by

12 November 1941

Ivan Mielež

Ivan Mielež

2 гадзіны ночы. Учора вечарам паведамілі, што ў 5.00 будзем грузіцца. Куды паедзем — невядома. Чуткі самыя супярэчлівыя. З галавы не ідуць словы камандзіра: «Пасля адпачынку нам дадуць важнае заданне». Роўная плынь жыцця перарвана. Што будзе праз некалькі дзён? Зноў маразы, трывогі, бяссонныя халодныя начныя паходы... Бывай, Луганская. Дзесяць дзён, упершыню за вайну, мы пажылі спакойна, без трывогі, адпачылі i целам, i сэрцам. Твае дні, як светлыя агеньчыкі, будуць свяціць мне, саграваць успамінамі.