21 January 1994
Ivan Šamiakin
Вярхоўны Савет даў адстаўку Шушкевічу. Засыпаўся на дробязях. Рамонт кватэры, збудаванне помніка. Ніжэйшыя за яго хапаюць мільёны i выходзяць сухімі. Усе «высокія» рамантавалі кватэры за дзяржаўны кошт, дачы будавалі з «выкарыстаннем службовага становішча». За што будуюць катэджы побач з маёй дачай работнікі МУСа?
Адкуль у ix грошы? На дачах міністраў i намаў працавалі заключоныя: так ix «выхоўвалі» не красці. Просты рабочы можа сцягнуць дэталь, бомж выцягнуць кашалёк з кішэні.
Пазьняк на заключэнне пасяджэння сказаў: «Я вас віншую з паўзучым камуністычным пераваротам. Далей будуць выбары прэзідэнта, выберуць Кебіча, i ад незалежнасці Беларусі нічога не застанецца».