5 June 1982
Uładzimir Karatkievič
Горача, спёка, задуха. Пад 30. Недзе пад вечар сабралася і пайшла была навальніца, палосамі. Бо ў нас мала, а ў некаторых раёнах ліло, як з вядра. Білі маланкі. Лічыў: недзе кіламетры за чатыры ад нас. Пасля дажджу так заліваліся птушкі. А зараз зноў задуха і спёка. Што будзе — нікому невядома. Не шкодзіў бы яшчэ адзін добры дождж, хаця зямля і прамяклая, а пасля каб не печка, а лёгкая добрая цеплыня. Тады былі б з хлебам.