7 August 1896
Fierdynand Ruščyc
З боку мора падымаемся на замкавую гару. Швед, вельмі ахвочы і гаваркі дзядок, водзіць нас па замку. Замак уражвае памерам і простым выглядам. Цёмныя скляпенні калідораў. Дзядзінец, шырокія прыступкі. Вежа Кацярыны Ягелонкі. Зала пасяджэнняў Рады краіны. Капліца, толькі дзе-нідзе рэшткі калон, камінаў, усё абдзёртае. Вартаўнік замыкае мяне з Вольгай. Малюю лёх.