8 July 1944, Kuźma Čorny | Wir.by

8 July 1944

Kuźma Čorny

Kuźma Čorny

Вострае ўзбуджэнне з прычыны вызвалення Менску ападае. Я ўжо спакайней працую. За ўчора і сёння давёў да канца другі раздзел «Скіп'ёўскага лесу». Мучуся ад паняверкі, што батальныя сцэны мае не што іншае, як глупства. Хоць бы хутчэй ужо дапасці да таго, калі можна будзе на ўсе бокі паказваць душу Канстанціна Прыбыткоўскага. Думаў многа пра тое, што трэба вырысоўваць разнастайныя тыпы нашага народа. Буду кіравацца сам сваімі думкамі, якія сфармуліраваў у сваіх артыкулах-перадавых у № 1 часопісу «Беларусь» «Дзень добры, Беларуская зямля» і № 3 «За шчасце народа». Учора ўвечары быў нешта ў трывозе і неспакоі.