25 May 1942, Ivan Mielež | Wir.by

25 May 1942

Ivan Mielež

Ivan Mielež

Чырвоны Шахцёр. 18 кіламетраў вышэй Ізюма. Вёсачка стаіць на Данцы. На гэтым баку, у сяле — нашы, на тым беразе, на вышыні — немцы. Некалі людзі ездзілі туды на работу. Спакойна пераязджалі цераз мост, у стэп. Цяпер маста няма. Па рацэ ідзе лінія фронту. У лесе ля ракі сядзяць нашы i ловяць немцаў на мушку. Адтуль, заўважыўшы pyx на нашым баку, адгукаюцца мінамёты. На гародах за хатамі працуюць жанчыны. Тут часта рвуцца снарады, забіваюць, але жанкі працуюць, хавацца няма часу, вясна канчаецца.

Жыццё на перадавой ідзе знешне звычайна: па чарзе — з асцярогай — ля платоў гоняць жывёлу ў лес, закрываюць вокны з выбітымі шыбамі, робяць на агародах. Сёння сёмуха. Калісьці ў гэты дзень ставілі дрэвы пад вокнамі, бялілі хаты. Цяпер хаты чорныя, сцены патрэскаліся ад разрываў, чорныя вокны забіты допікамі. Цяпер не да весялосці, немец блізка, як бы не прарваўся сюды. Людзі жывуць у трывожным чаканні. Фронт ужо быў тут, увосень, але ў студзені яго далека адвялі. Тады ўсе былі ўпэўнены, што вораг не вернецца — столькі нашых танкаў прайшло ў той бок. I вось зноў нашы восьмы дзень трымаюць абарону на Данцы.

Тут трэці дзень мы ў камандзіроўцы. Цёмнымі начамі перапраўляем зброю, машыны, павозкі, што былі пакінуты на тым баку пры пераправе цераз Данец. Падышоўшы да Данца, нашы артылерысты білі прамой наводкай, але таго берага не аддалі. Давалі перапраўляцца іншым. Пераправы ішлі пад пяспынным абстрэлам i бамбёжкамі. Ішлі кровапралітныя баі. Цяпер у асноўным усё перапраўлена, артылерыя вядзе агонь з гэтага берага.

Чым пах дарэвалюцыйны Мінск?
Чым пах дарэвалюцыйны Мінск?
Мінск (або ўсё ж такі Менск?) — горад з дваістай, няўлоўнай сутнасцю, бо яго аблічча пастаянна змяняецца: яго руйнавалі, перабудоўвалі, перадавалі з рук у рукі, ён гаварыў на самых розных мовах. Чалавек з ХІХ стагоддзя, апынуўшыся тут і цяпер, з цяжкасцю пазнаў бы Мінск, а нашы сучаснікі згубіліся б у горадзе канца ХІХ стагоддзя. У гэтым артыкуле паспрабуем перанесціся ў часе ды ўявіць сабе карціну дарэвалюцыйнага губернскага горада Менска з дапамогай самага моцнага каталізатара ўспамінаў — пахаў.
Кацярына Парыжаская
Read the article