5 November 1942
Ivan Mielež
Быў у тэатры, глядзеў i слухаў «Роз-Мары». У памяшканні было холадна, людзі сядзелі ў вопратцы, але ўсе месцы ў зале былі заняты.
Ігралі i спявалі — не вельмі, але ўсё ж гэта было нязвыкла добра: сядзець у зале, сярод людзей, што слухаюць у святочным настроі.
Адчуваць сябе сярод такога мірнага i прыгожага жыцця.