10 August 1941
Ivan Mielež
Новая Адэса. Мы ў новай часці. Першыя хвіліны азнаменаваны вельмі моцным абстрэлам нашых пазіцый. Увесь час ірвуцца ля акопаў міны. У 9-й міна трапіла ў акоп. Забіты адзін з нашай тройкі — Віктар Кузьміч Арцём'еў. Матора быў побач з ім, але ўцалеў. Цяпер нас толькі двое старых таварышаў, туркаўскіх працаўнікоў.