7 July 1982, Ivan Šamiakin | Wir.by

7 July 1982

Ivan Šamiakin

Ivan Šamiakin

Ці я перажыў той час, калі хочацца ўспамінаць маленства, юнацтва, ці яшчэ не дажыў да таго? Мне даўно хацелася нешта напісаць пра сваё лясное дзяцінства. Але адчуваю, не магу, чагось не хапае. А можа, перашкаджае такі шэдэўр, як «Новая зямля»? У апісанні жыцця лесніка, няхай сабе i савецкага перыяду, нельга не паўтарыць Коласа. Але лепш не напішаш. Гэта унікальны твор, магчыма, адзіны ў гэтым родзе ў сусветнай літаратуры, «На ростанях» — слабей. Хоць, здавалася б, проза дае большыя магчымасці для бытавой эпічнасці.