19 August 1965
Uładzimir Karatkievič
Зноў нічога не адбылося за тыдзень. Тая самая рэдакцыя, у якой нічога не раблю (выправіў – бяздарна, як і ўсё, - некалькі матар'ялаў, часткова ўжо надрукаваных, вось і ўсё), тая ж дарога дадому, тая самая золь, імжа, духата і іншыя даброты.
Хіба што за гэтыя дні скончыў работу над апрацоўкай "Каласоў" па заўвагах Лужаніна. Усяго скраціў на 8 ½ аркушаў і яшчэ 6-7 засталося скараціць. Ведаю, будзе больш стройна і, аднак, штосьці згубілася. Штосьці ад непасрэднасці, калі апавяданне льецца само сабою – знікла. Не кажу, вядома, аб мове, хаця і тут у некаторых выпадках ёсць вядомы прыгнёт "цэнтральнага" дыялекту, як быццам ён лепшы. Але шкада і многіх сцэн. Калі паспею ( а гэта наўрад), пад канец жыцця усё ж пакіну свой вар'янт. А не, то давязецца падумаць хаця б аб аднаўленнях таго, што папсавалі нажніцы ў прачуванні іншых нажніц.
Сёння сяду за трэці вар'янт "Хрыста".