20 February 1982, Uładzimir Karatkievič | Wir.by

20 February 1982

Uładzimir Karatkievič

Uładzimir Karatkievič

Сёння сонца, шмат сініц, дзесяць градусаў марозу. Але работы столькі, што няма калі глядзець на гэта. Адкладу эсэ для Грышы, трэба вычытаць «Маці ўрагану», можа, удасца здаць на машынку.