1 February 1966
Uładzimir Karatkievič
Зіма сіроцкая, цячэ са стрэх, ходзяць мокрыя куры, і вецер нібы кожны раз на іх старую загадку адгадвае («ходзіць пані ў жоўтым жупане, як вецер павее, то й с…. відаць»). Не памятаю, як там, а тут, у Рагачове, нават гракі паленаваліся ляцець на поўдзень і часткова засталіся тут. Ні д'ябла мы не ведаем, які такі, на месяцы разлічаны, барометр дае ім упэўненасць, што зіма будзе мяккая.