4 December 1583
Mikałaj Kryštof Radzivił Sirotka
Раніцаю чацвёртага дня снежня выехаў я з Кандыі, Святую імшу выслухаўшы, адкуль радных і шляхты колькі дзесяткаў конных мяне праводзілі. На поўдзень прыбыў я ў Тэліжу, на ноч у Камарыёту, абедзве мясціны тыя шляхце кандыйскай належаць.