19 May 1991, Ivan Šamiakin | Wir.by

19 May 1991

Ivan Šamiakin

Ivan Šamiakin

Мяне здзівіў Іван Яўцеевіч Палякоў, які ў сваю чаргу здзівіўся, калі я сказаў яму, што бацьку Пятра [Машэрава] ў 1937 годзе рэпрэсіравалі. Разам яны працавалі укамсамолу, сто разоў сядзелі за добрым бяседным сталом, і, выходзіць, Машэраў нікому ca сваіх калег не сказаў пра гэтую істотную дэталь сваёй біяграфіі. Чаму? Баяўся? Не верыў? 25 гадоў пасля XX з'езда? Хіба не дзіўна? Паўтараю, як я даведаўся пра гэта. Недзе ў годзе 1978-1979, пасля таго як Машэраву да 60-годдзя было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы, выдавецтва «Беларусь» запланавала кнігу пра Герояў (задума, напэўна, узнікла i тэрмінова рэалізоўвалася менавіта таму, што званне гэтае атрымаў Першы). Папрасілі, каб напісаў пра Машэрава я. Задание пачэснае.

Але Савелій Паўлаў папярэдзіў:

«Не больш паўаркуша. Пятро не дазволіць, каб пра яго было напісана больш, чым пра іншых, вы ж ведаеце яго».

Магчымасці абмежаваныя. Можна было напісаць, не выходзячы з дому. Героя свайго я добра ведаў: сустракаўся i ў яго кабінеце, i на пленумах, бюро, на семінарах па сельскай гаспадарцы. Любіў ён праводзіць такія семінары i браў на ix пісьменнікаў, мастакоў, нават кампазітараў — далучаў да жыцця. Думаю, іроніі гэта не заслугоўвае, заслугоўвае ўдзячнасці: урэшце i праз паказуху — глядзелі ж найлепшыя гаспадаркі — мы пазнавалі i жыццё, i характары, у тым ліку i характар самога Пятра; на гэтых семінарах ён быў асабліва дэмакратычным, любіў, калі мы з Андрэем задавалі пытанні (падначаленыя — сакратары райкомаў — ix не задавалі), загараўся, калі мы нешта аспрэчвалі ў тэарэтычным плане, але злаваўся, калі мы ставілі падсумненне дасягненні сельскай гаспадаркі, выказвалі скептыцызм ці рабілі намёкі, што, маўляў, ці не прысутнічае тут паказуха. За апошняе асабліва моцна злаваў. Нешта такое ляпнуў, памойму, Алесь Асіпенка, i яго выключылі ca спісу ўдзельнікаў будучых семінараў.

Гаспадаркі па паўгода рыхтаваліся да такога рэспубліканскага семінара i паказуху — ох, як умелі арганізаваць! Па гэтай частцы ўсе вялікія майстры — ад рэспубліканскіх органаў да даярак — хітрыя бабы, ім ад гэтага горш не рабілася, ix лепш забяспечвалі тэхнікай, стваралі лепшыя бытавыя ўмовы.

Рэаліста, скептыка i гумарыста Андрэя [Макаёнка] гэта злавала i засмучала — ён любіў Пятра.

«Слухай, няўжо ён гэтага не разумев, не бачыць, што яму ж «втирают очки»? Разумны чалавек! На храна яму гэта трэба? — неаднойчы, адышоўшы ўбок ці ў гасцініцы, казаў ён мне.— А што, калі адкрытым тэкстам сказаць яму пра гэта. Папрашу заўтра на вячэры ў афіцыянткі каньяку, прытваруся п'яным і... ашаламлю...»

Ведаючы сябра свайго, я дапускаў, што можа ён выкінуць такі нумар, i пераконваў яго не рабіць гэтага.

Карацей: напісаць кароткі нарыс пра першага сакратара было няцяжка, чыста журналісцкая праца. Але цікавасць да Машэрава-чалавека прымусіла мяне колькі дзён пасядзець у партархіве i праштудзіраваць дасье брыгады, у якой малады Пятро партызаніў, быў камісарам — добрую паўтысячу самых розных дакументаў,— i сярод ix прачытаў заяву Машэрава з просьбай прыняць яго ў партыю. У гэтай заяве-біяграфіі ён паведамляе, што бацька яго, Мірон Машэраў, у 1937 годзе рэпрэсіраваны органамі НКУС. Мужна для таго часу i вельмі сумленна! Чалавек раскрыўся новай гранню i яшчэ вышэй узняўся ў маім разуменні яго.

Чым пах дарэвалюцыйны Мінск?
Чым пах дарэвалюцыйны Мінск?
Мінск (або ўсё ж такі Менск?) — горад з дваістай, няўлоўнай сутнасцю, бо яго аблічча пастаянна змяняецца: яго руйнавалі, перабудоўвалі, перадавалі з рук у рукі, ён гаварыў на самых розных мовах. Чалавек з ХІХ стагоддзя, апынуўшыся тут і цяпер, з цяжкасцю пазнаў бы Мінск, а нашы сучаснікі згубіліся б у горадзе канца ХІХ стагоддзя. У гэтым артыкуле паспрабуем перанесціся ў часе ды ўявіць сабе карціну дарэвалюцыйнага губернскага горада Менска з дапамогай самага моцнага каталізатара ўспамінаў — пахаў.
Кацярына Парыжаская
Read the article