31 May 1982, Ivan Šamiakin | Wir.by

31 May 1982

Ivan Šamiakin

Ivan Šamiakin

Божа мой! Чэрвень! Лета праходзіць у бальніцы! А я так хораша адрамантаваў дачу, так хацелася правесці там лета, у сям'і, з унукамі! Учора прасіўся дадому. Урачоў гэта здзівіла. Яны прывыклі да кантынгенту, які ў бальніцы гэтай i лечыцца, i адпачывае.