Сонца. Сляпучае. Снег на даху кіно аж гарыць. Шкада, што нельга сказаць «Мароз і сонца…». Усяго — 5℃. Галубы ў занорках паміж ляпнінай чысцяцца і грэюцца. Бліжэй да вечара купы рознакаляровых аблокаў.