2 June 1982, Uładzimir Karatkievič | Wir.by

2 June 1982

Uładzimir Karatkievič

Uładzimir Karatkievič

І зноў бясхмарна (20℃), і так хочацца на траву, а тут сядзі і вядзі па бясконцай кінадарозе свайго Косміча. Абрыдла, як не ведаю што. Да 1 ночы пісаў ліст у ААН. Сёння Адамчык забраў яго. Хоць камарыны піск, які ніхто не пачуе, але няхай хоць так. Прынамсі пасля будзе слабое суцяшэнне, што і ты пішчаў, што не трымаў рот на замку, калі трэба было падаць голас.

З ціхім трэскам абсыпаюцца кветкі ландыша на стале.