16 July 1942, Ivan Mielež | Wir.by

16 July 1942

Ivan Mielež

Ivan Mielež

Нашы вядуць баі ў Варонежы. Пакінулі Багучар i — Мілерава.

Два дні назад быў Лісічанск, а вось ужо — Мілерава! Неверагодна! Як гэта здарылася? I што тады з войскамі, якія былі ў Лісічанску? З таварышамі што?

У паведамленні гаворыцца, што асабліва лютыя баі ў Варонежы, але я ўсё думаю пра Мілерава! Што там адбываецца? Там, дзе я павінен быў быць. Калі б не раненне.

Думкі самыя страшныя...

А навокал сонечна, цёпла, ціха.