22 June 1941, Ivan Mielež | Wir.by

22 June 1941

Ivan Mielež

Ivan Mielež

У 7 гадзін лагер паднялі па трывозе. Хтосьці незадаволена бурчаў: «Зноў раней тэрміну паднялі! Нават у выхадны дзень не дадуць спакою. Мабыць, коней чысціць». Але здарылася нешта большае. У канюшні раздавалі процівагазы, патроны. З парку гарматы спешна перацягнулі да ракі. Нехта сказаў на вуха: «Нямецкія самалёты бамбілі Явора». Я не веру. Не можа быць, каб Германія ўвязалася ў вайну з намі ў такую цяжкую для яе хвіліну. Вайна з Англіяй не скончана, спрэчка ў разгары. У горшым выпадку самалёты гэтыя — чарговая правакацыя... Каля 9 гадзін. Над канюшняй праляцеў нямецкі бамбардзіроўшчык, абстраляў нас. А мы, стоўпіўшыся, глядзелі на яго i неверылі. Над паркам ён развярнуўся i кінуў бомбы, пасля бамбіў горад... Усе мітусяцца, ніхто толкам не ведае, што рабіць.

Нарэшце прыходзідь загад. Дывізіён цягнецца па дарозе, да граніцы, на пазіцыі.