12 May 1896, Fierdynand Ruščyc | Wir.by

12 May 1896

Fierdynand Ruščyc

Fierdynand Ruščyc

Па дарозе ў Менск на паўдня затрымаліся ў Вільні. Цётка Фэліцыя Рушчыц абяцае мне прыбытак з млына. Свята правялі ціха. Уражанняў, якія заўсёды чакаюць мяне ў Менску, амаль не меў. Не думаў, што так, без цяжкасцяў, можна будзе пакінуць Менск. Там правёў сваю першую маладосць, у гімназіі меў нават пэўныя поспехі, па-за школай - першыя асэнсаваныя ўражанні. Аднак з абыякавасцю развітваюся з гэтымі будынкамі, магчыма, таму, што ўражанні мінулага года адбілі мяне ад людзей. Бывайце, мае сябры, шчырыя ці няшчырыя, перад якімі ніколі я не крывіў душой, якім заўсёды пры патрэбе першы працягваў руку. Бывайце здаровы, згадайце калі-небудзь пра мяне, так, як і я буду памятаць пра вас. А вы, чароўныя вусны, аксамітныя шыйкі, прыгожыя формы, задумлівыя вочы, што вас адсуне з памяці маёй? Можа, не ведаеце, што зрабілі вы ў маіх грудзях, маладых, уражлівых, і даруйце мне, калі за гэтымі вачыма бачыў больш, чым там было... Развітваюся і з вамі.

Канчатковае расстанне з Менскам распачынае, як мне здаецца, новы перыяд у маім жыцці, а магчыма, і ў жыцці ўсёй сям'і. Ён набліжае нас да вёскі, да ўласнага кавалка зямлі. Нібы пасля доўгага пошуку шчасця і спачування ў шырокім свеце мы пераканаліся, што гэта можна знайсці толькі ў сабе, у брацкіх пародненых душах. Таму, стомленыя, вяртаемся пад гэтую старую страху, якая некалі бачыла менш складаныя, і таму, можа, больш натуральныя адносіны між людзьмі. Каб жыццё на вёсцы таксама паўплывала на астатніх, як на мяне, каб у гэтым спакоі і нават пэўнай апатыі адшукалі раўнавагу. Напачатку, як заўсёды пасля доўгага адпачынку, у эцюдах з натуры не меў яшчэ дастатковага жадання, той бесперапыннай патрэбы - вышуквання, назірання і малявання. Тады маляваў больш з прымусам, а найпрыемней было сядзець з кніжкай ля пісьмовага століка альбо недзе ў агародзе. Толькі цяпер знаходжуся ў тым стане, калі хацелася б усё, што бачыш і любіш, як мага хутчэй перанесці на палатно. Мяне, аднак, дужа непакоіць, што ўсё бачанае ў натуры непараўнальна прыгажэйшае, чым на эцюдах. Адчуваю - не так малюю, і знаходжуся ў роспачы, і не ведаю, ці выпраўлюся. Мастакі, асабліва маладыя і самалюбівыя, мяне зразумеюць. Хоць у нашай прафесіі столькі прыемных момантаў, адносна няшмат штодзённай працы, але менавіта бясконцыя сумненні робяць яе такой нязносна цяжкой.

Чым пах дарэвалюцыйны Мінск?
Чым пах дарэвалюцыйны Мінск?
Мінск (або ўсё ж такі Менск?) — горад з дваістай, няўлоўнай сутнасцю, бо яго аблічча пастаянна змяняецца: яго руйнавалі, перабудоўвалі, перадавалі з рук у рукі, ён гаварыў на самых розных мовах. Чалавек з ХІХ стагоддзя, апынуўшыся тут і цяпер, з цяжкасцю пазнаў бы Мінск, а нашы сучаснікі згубіліся б у горадзе канца ХІХ стагоддзя. У гэтым артыкуле паспрабуем перанесціся ў часе ды ўявіць сабе карціну дарэвалюцыйнага губернскага горада Менска з дапамогай самага моцнага каталізатара ўспамінаў — пахаў.
Кацярына Парыжаская
Read the article