13 лютага 1896
Фердынанд Рушчыц
З калегам на выставе перасоўнікаў. Увогуле добрая, лепшая, чым у Акадэміі. Некаторыя рэчы Левітана дасканалыя (сакавік, папараць), Сярова (восень, партрэт), Шыльдэра (вогнепаклоннікі). У майстэрні адчуваў сябе не вельмі. Калісьці сказалі мне, што я «соrbeau blanc». I сапраўды, так мала ў мяне агульнага з іншымі калегамі, такім чужым адчуваю сябе ў кожным натоўпе, як быццам бы я іншага гатунку.