8 чэрвеня 1982, Уладзімір Караткевіч | Wir.by

8 чэрвеня 1982

Уладзімір Караткевіч

Уладзімір Караткевіч

+11. Па-сапраўднаму холадна (у Маскве, кажуць, дождж са снегам). Неба сіняе, але таксама халоднае і снежнабелыя аблочкі на ім. Кепска, калі тое самае сустрэне мяне ў Сімферопалі. А трэба было б да поўдня скончыць сцэнарый і аддаць на машынку, каб пасля вяртання сесці за «Мсціслаў». Трэ было б.

Скончыў позна вечарам сцэнарый «Замка».

Чым пах дарэвалюцыйны Мінск?
Чым пах дарэвалюцыйны Мінск?
Мінск (або ўсё ж такі Менск?) — горад з дваістай, няўлоўнай сутнасцю, бо яго аблічча пастаянна змяняецца: яго руйнавалі, перабудоўвалі, перадавалі з рук у рукі, ён гаварыў на самых розных мовах. Чалавек з ХІХ стагоддзя, апынуўшыся тут і цяпер, з цяжкасцю пазнаў бы Мінск, а нашы сучаснікі згубіліся б у горадзе канца ХІХ стагоддзя. У гэтым артыкуле паспрабуем перанесціся ў часе ды ўявіць сабе карціну дарэвалюцыйнага губернскага горада Менска з дапамогай самага моцнага каталізатара ўспамінаў — пахаў.
Кацярына Парыжаская
Чытаць артыкул