15 лютага 1982, Уладзімір Караткевіч | Wir.by

15 лютага 1982

Уладзімір Караткевіч

Уладзімір Караткевіч

У дадатак да ўсіх радасцяў падмога ў рабоце: няспынна, як чакуха па сякеры, чахкае на плошчы, на будоўлі метро капар (ці як там яго клічуць). Нешта забівае. Буду працаваць зачыніўшы фортку. Так чахкае, што аж дзіўна, як гэта не аблятае пяшчотна-пяшчотная шэрань – намаразь з дрэў.

Сонца ледзяное і халоднае. На паўкруглым даху кіно ланцужок чалавечых слядоў, нібы ў вёсцы нехта ішоў, лез на гурбу.

18.20 – 21. Скончыў «Маці ўрагану».