31 ліпеня 1982
Уладзімір Караткевіч
Хмарна і халаднавата. Усю першую палову дня быў у мастака, усю другую — у Леры, дзе нарваўся на спрэчку з моладдзю (цудоўна ведаючы, што прыдурваюцца і «строяць наіў», бо жыць у доме-лесенцы на К. Маркса і не ведаць, што існуе цэнзура, што пісьменнік сам сабе пан і г. д., ды яшчэ выказваць да яго сякія-такія прэтэнзіі — блазенства) пра тое, што штодзённае іхняе жыццё з жонкай, тэлевізарам і футболам мне нецікавае, што цікавыя яны толькі ў канфлікце, у экстрэмальным становішчы, на якое ў іх — кішка слаба.