25 ліпеня 1942
Іван Мележ
У Растове цяжкія баі з танкамі i мотапяхотай. У раёне Цымkянскай немцы імкнуцца пераправіцца цераз Дон.
У шпіталі клопаты ў сувязі з тым, што нас эвакуіруюць.
Акрамя таго — у душы сум. Шкада пакідаць Есентукі, людзей, з якімі звыкліся, падружыліся.
Нібы адрываю часцінку ад сэрца.