11 жніўня 1941
Іван Мележ
Нас увесь час абстрэльваюць. Немцы абыходзяць нас з фланга, за Бугам. Мы ўжо страляем уздоўж лагчыны, якая, відаць, прагледжваецца. Міны дакладна кладуцца ў цэль. Пад абстрэлам спрабуем зняцца. Пачуўшы віск міны, падаем. Я звычайна хаваўся між станін.
Але потым кінуўся — маё месца занята. Я прысеў пасля разрыву. Баец, які ўкрыўся на маім месцы, быў цяжка паранены ў грудзі, праз 3 хвіліны памёр.