21 верасня 1990, Іван Шамякін | Wir.by

21 верасня 1990

Іван Шамякін

Іван Шамякін

Распладзілася газет, i ў ix столькі лухты! Сёння ўбачыў адну газету — нашу, «Демократической платформы Белоруссии». Назва «Господин народ». Во дэмагогі! Во змагары! За беларускі народ, а газета на рускай мове. Як жа будзем будаваць свой суверэнітэт?