17 ліпеня 1982
Уладзімір Караткевіч
25℃. Спёка, ад якой нічога не магу рабіць. З адчыненых балконных дзвярэй вее гарачынёй, як з напаленай печкі. Учора аднёс карэктуру «Калыскі» ў «Маладосць», звалі купацца, але я без жаху не мог пра гэта і памысліць. Сёння Васіль кліча на рыбы, дык вуды не наладжаныя. Паехаць проста так паляжаць, ці што? Трэ было б сёння адказаць на ўсе лісты — жах перад паперай. Чорт ведае што такое?