23 жніўня 1942
Іван Мележ
Усё думаю над вершам «Мы ноччу пакідалі вёску...». Амаль закончыў яго. Але не выходзіць пакуль канцоўка. Не зусім тыя словы. А сам верш быццам бы нічога. Хвалюе мяне. Напісаў збольшага яшчэ адзін — «У палаце». Сякія-такія шурпатасці ёсць, i канцоўка таксама не выходзіць.
I яшчэ адзін пачаў «В распахнутые двери ворвались тугие, недалекие раскаты...». Хочацца дарабіць яго, а ён не даецца. Нічога не выходзіць, хоць крычы!.. А наогул я, мусіць, буду пісаць прозу. Ёсць у мяне добрыя задумы — два апавяданні. «Сустрэча ў шпіталі» i «Апошняя аперацыя».
Вось толькі месца знайсці б, каб можна было пабыць аднаму.