19 мая 1989, Пімен Панчанка | Wir.by

19 мая 1989

Пімен Панчанка

Успомнілася, як мы на чале з Якубам Коласам ездзілі ў Ленінград… Нам засталося агледзець [у Эрмiтажы] некалькі залаў з рускім і зарубежным “ню” (Рубенс і інш.). Раптам Колас сказаў: “Што вы, хлопцы, голых баб не бачылі? Паедзем у гасцініцу”. І мы паехалі. Мы, маладзейшыя, вельмі раззлаваліся і цішком лаялі зануднага Коласа. За абедам я не ўстрымаўся:

- Дзядзька Якуб, мы ж глядзелі толькі на перад, і ніхто на зад, як вы і заклікалі...

Колас нешта буркнуў і пачаў гаварыць з Петрусём Броўкам на іншую тэму.