24 лістапада 1941
Іван Мележ
Стаім у полі, грэемся ў саломе. Каля гармат вогнішчы. Надвор'е яснае. Увесь час самалёты. Апоўдпі чаргой з бамбардзіроўшчыка параніла Новікава. Ён спаў ля гарматы, прабіла мякаць абедзвюх ног.
Штаны загарэліся. Ён усё крычаў: «Гару, тару!» Дзяжуру ля кулямёта.
Матора перадаў прывітанне ад Картушына.